СТУДЗЕНАВО́ДСКІ ШКЛОЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1805—26 у в. Студзёная Вада каля г. Гомель (цяпер у межах горада). Вырабляў хрустальны і шкляны посуд, багемскае і аконнае шкло, слоікі, лямпы, конаўкі, бутэлькі, у т. л. для шампанскага. Меў 3 печы, да 32 горнаў для плаўкі шкла. Працавала ў розныя гады ад 33 да 72 чалавек. У 1826 выраблена 4,7 тыс. бутэлек, слоікаў і інш., 9,7 тыс. лістоў аконнага і багемскага шкла, 400 тыс. шампанскіх бутэлек.
т. 15, с. 219
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)